burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя адбылася ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў

Опубликовано: 14 мар 2016

автор: БРКА

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай гарадской калегіі адвакатаў адбылася 12 сакавіка. Выступаючы перад адвакатамі МГКА, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў В.І.Чайчыц падкрэсліў што Мінская гарадская калегія адвакатаў мае велізарны патэнцыял. Тут шмат навуковых работнікаў, вядомых адвакатаў ўжо з вялікім вопытам. Акрамя таго, менавіта ў гэтую калегію, у першую чаргу, імкнуцца трапіць маладыя адвакаты.

Быць адвакатам Мінскай гарадской калегіі не толькі адказна, але і ганарова. Сталічныя адвакаты не павінны быць у баку ад агульных праблем адвакатуры. У шэрагу юрыдычных кансультацый краіны існуюць кадравыя праблемы. Адвакатаў не хапае ў некаторых кансультацыях Віцебскай, Гомельскай абласных калегіях адвакатаў, "дзе ўжо заслужаных пэнсіянэраў мы просім яшчэ папрацаваць", адзначыў старшыня РКА.

Адвакаты Мінскай гарадской калегіі абавязаны ўлічваць агульныя праблемы адвакатуры, наведваючы регіены, часцей сустракацца з калегамі і дзяліцца вопытам. В.І.Чайчыц таксама падкрэсліў, што асноўнай задачай адвакатуры ў бягучым годзе застаецца якасць аказання юрыдычнай дапамогі.

Старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў А.І.Швакаў падкрэсліў, што за мінулыя 4 гады аблічча Мінскай гарадской калегіі і яе ўнутранае ўтрыманне істотна змяніліся. Усё гэта савету і іншым органам адвакацкага самакіравання даводзіцца ўлічваць пры арганізацыі ў горадзе Мінску аказання юрыдычнай дапамогі, прадстаўлення адвакатаў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, ажыццяўлення кантролю за выкананнем адвакатамі заканадаўства, у тым ліку Правілаў прафесійнай этыкі.

Сення дзейнасць калегіі, у выніку сумеснай працы савета калегіі і іншых органаў адвакацкага самакіравання ў цэлым арганізавана і дазваляе на добрым узроўні аказваць кваліфікаваную прававую дапамогу жыхарам горада Мінска, юрыдычным асобам. У большасці адвакацкіх утварэнняў, створаны належныя ўмовы для працы і аказання такой дапамогі, падкрэсліў А.І. Швакаў.

Намеснік старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў В.Г. Арэшка у сваім выступленні спынілася на некаторых выніках дзейнасці калегіі за мінулы год. На 1 студзеня 2016 года ў Мінскай гарадской калегіі працавала 739 адвакатаў. Структура калегіі ў 2015 годзе не зведала значных змен. На 1 студзеня 2016 года ў калегіі функцыянуюць 20 юрыдычных кансультацый і 33 адвакацкіх бюро. За 2015 год створана 3 новых адвакацкіх бюро, і, такім чынам, іх рост у структуры калегіі склаў 6,5%.

105 членаў калегіі ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна. У параўнанні з 2014 годам рост склаў 5%, таму што ў папярэднім перыядзе адвакатаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць індывідуальна, налічвалася роўна 100 чалавек. У 2015 годзе адвакатамі актыўна праводзілася работа па прававой адукацыі насельніцтва. За справаздачны перыяд назіраецца ўстойлівы рост выступленняў адвакатаў у сродках масавай інфармацыі. Адвакаты калегіі 101 раз выступалі на радыё, 212 разоў давалі свае каментары на тэлебачанні, у друк выйшла 508 публікацый нашых калегаў. Рост па гэтых формах прававой асветы ў сярэднім склаў 116%, а па публікацыях у друку - 418%. Таксама вырасла колькасць праведзеных лекцый і гутарак у працоўных калектывах, школах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Усяго ў 2015 годзе такіх лекцый і гутарак праведзена 3 107, што на 16% больш у параўнанні з папярэднім справаздачным перыядам.

Пастановай справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў вызначаны фіксаваны ўзнос на ўтрыманне тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў у суме 3 062 000, а для адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна або ў складзе адвакацкага бюро - 1200 000 рублеў.

Опубликовано: 14 мар 2016
Автор: БРКА

Другие новости