burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

З Новым годам і Калядамі!

Опубликовано: 24 дек 2015

автор: БРКА

Паважаныя калегі!

Рэспубліканская калегія адвакатаў ад усёй душы віншуе вас з надыходзячым Новым годам  і Калядамі!

Адыходзячы год можна смела назваць знакавым для нашай адвакатуры. Мы многае зрабiлi  ў справе прававога выхавання грамадзян, ўмацавалі свае пазіцыі як унутры краіны, так і за яе межамі. Дзякуючы нашай ініцыятыве і нашым намаганням, менавіта ў Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя па пытаннях адвакатуры краін СНД і Балтыі.

І безумоўна, прыемна тое, што наша пазіцыя сёння не толькі цікавая, але з ёй у першую чаргу лічацца калегі з іншых краін. Усе гэтыя крокі наперад мы робім разам і развіваемся выключна дзякуючы вашай ініцыятыве і неабыякавасці  да агульнай справы.

Сёння кожная тэрытарыяльная калегія знаходзіць свае напрамкі для развіцця і папулярызацыі прафесіі: велапрабег у гонар Дня Перамогі ў Брэсце, арганізацыя і ўдзел у турнірах, у тым ліку і міжнародных па міні-футболе мінскіх адвакатаў, прамыя тэлефонныя лініі з удзелам гродзенскіх адвакатаў, арганізацыя экскурсій, спаборніцтваў у Віцебскай і Магілёўскай калегіях, традыцыйныя сустрэчы адвакатаў з грамадзянамі ў бібліятэках Гомеля.

Усе гэтыя мерапрыемствы не толькі гуртуюць нас, як калектыў, але і спрыяюць умацаванню іміджу адвакатуры.

Дзякуй вам, што ўвесь гэты год у Рэспубліканскай калегіі адвакатаў была надзейная падтрымка, без якой любая ініцыятыва была б немагчымая. Спадзяемся, што  ў будучым годзе   мы зможам яшчэ больш ўмацаваць карпаратыўны дух і яшчэ больш аб'яднаць намаганні па пашырэннi ролі і пазіцыі адвакатуры ў грамадстве.

Мiру  вам і вашым блізкім, згоды, цярпення, дабра, шчасця і, вядома ж, ўдачы!

Няхай 2016 будзе шчодрым на новыя адкрыцці і яркія, светлыя дні!

Старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў В.І.Чайчыц

Опубликовано: 24 дек 2015
Автор: БРКА

Другие новости