burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Асноўныя пытанні дзейнасці адвакатуры разгледжаны на пасяджэнні савета РКА

Опубликовано: 8 дек 2015

автор: БРКА

На пасяджэнні савета Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, якое адбылося 7 снежня ў Мінску, разгледжаны важныя пытанні дзейнасці адвакатуры. У прыватнасці, члены савета абмеркавалі практыку прымянення дысцыплінарных спагнанняў за трэці квартал бягучага года.

Было адзначана, што колькасць скаргаў некалькі павялічылася ў параўнанні з папярэднім кварталам. Адзначаны рост колькасці скаргаў у Гомельскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. У Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў колькасць  скаргаў у параўнанні з другім кварталам не змянілася.Зніжэнне  скаргаў мела месца ў Мінскай абласной і Мінскай гарадской калегіях адвакатаў. Дысцыплінарнай камісіяй Рэспубліканскай калегіі адвакатаў у трэцім квартале на чатырох пасяджэннях разгледжана 9 скаргаў.

Акрамя таго, членам савета даведзена інфармацыя аб праекце закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення дзейнасці адвакатуры».

На пасяджэнні зацверджаны план працы Рэспубліканскай калегіі адвакатаў на першае паўгоддзе 2016 года, Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы юрыдычных кансультацый, справаздачы аб выдаткоўванні сродкаў РКА і  расходаў на правядзенне канферэнцый у тым ліку міжнароднага ўзроўню.

Асаблівая ўвага была ўдзелена конкурсу імя В.Д.Спасовича, які штогод арганізоўвае Міністэрства юстыцыі з мэтай прапаганды станаўлення прававой культуры ў краіне,  і да якога адвакаты практычна не праяўляюць цікавасці.

Звернута ўвага на выкананне пастановы, у адпаведнасці з якой,  саветам тэрытарыяльных калегій неабходна падрыхтаваць і прадставіць у РКА не пазней  25 лютага не менш за два матэрыялы ад кожнай калегіі для ўдзелу ў конкурсе.

Опубликовано: 8 дек 2015
Автор: БРКА

Другие новости