burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Пагадненне аб супрацоўніцтве заключылі сёння беларускія адвакаты і натарыўсы

Опубликовано: 2 дек 2015

автор: БРКА

Пагадненне аб супрацоўніцтве заключылі сёння Рэспубліканская калегія адвакатаў і Беларуская натарыяльная палата. Дакумент падпісалі старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў В.І. Чайчыц і старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Н.У. Барысенка.

На сустрэчы таксама прысутнічалі намеснік старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Т. У. Матусевіч, старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў А.І. Швакаў, старшыня Мінскай абласной калегіі адвакатаў І. М.Смірнова, а таксама старшыня Мінскай гарадской натарыяльнай палаты А.У. Мяцельская, і старшыня Мінскай абласной натарыяльнай палаты А.В.Грынкевіч.

Як адзначылі бакі, заключэнне пагаднення надась новы імпульс ўзаемадзеянню на больш высокім узроўні, асноўная мэта якога - удасканаленне работы па аказанні юрыдычнай дапамогі насельніцтву.

Адвакаты і натарыўсы дамовіліся сёння сумесна вырашаць пытанні і па прававой асвеце грамадзян. Як падкрэсліла кіраўнік Беларускай натарыяльнай палаты, заключаць дагавор ў натарыуса чалавек павінен прыходзіць ўжо юрыдычна падрыхтаваным адвакатамі, каб былі ўлічаны ўсе прававыя аспекты дакумента.

У сваю чаргу, В.І.Чайчиц адзначыў, што адвакаты і натарыўсы супрацоўнічаюць не першы год. І нярэдка гэтае супрацоўніцтва мела дух  мірнага суперніцтва. «Я ўпэўнены, што зараз мы будзем праводзіць сумесныя заняткі, размяркоўваць пытанні паміж структурамі па спецыялізацыях і ў выніку карысць ад гэтага дакумента, які мы заключылі сёння, павінны атрымаць грамадзяне нашай краіны».

Як удакладніла далей Н. У.Барысенка, падпісанае пагадненне павінна быць падмацавана планам далейшай сумеснай працы натарыўсаў і адвакатаў. У прыватнасці, бакі плануюць сумесна працаваць  па пытаннях афармлення спадчынных правоў, пасведчанні здзелак з нерухомасцю, па пытаннях медыяцыі і многім іншым.

Опубликовано: 2 дек 2015
Автор: БРКА

Другие новости