burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Статья адвоката

Ровнейко Вадим Иванович

ПОДЫХ ЧАСУ. АДЗІН ДЗЕНЬ ПІНСКАЙ АБЛАСНОЙ КАЛЕГІІ АДВАКАТАЎ (АДНАЎЛЕННЕ ПАСЛЯ ЛІХАЛЕЦЦЯ)

         Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў чакалі нашы суайчыннікі на фронце і ў акупацыі з першых дзён вайны. Па велічы падзеі і трагізму перажытага - гэта цэлая эпоха. Не ўсім удалося дачакацца гэтага светлага дня.

         14 ліпеня 1944 года падчас стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён» акупаваны Пінск быў вызвалены ад захопнікаў.

         Яшчэ ішла вайна, а ў жыхароў Пінска з’явілася новая складаная задача - гэта вярнуць жыццё горада да паўнавартаснага мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося, калі вайна яшчэ не скончылася. Таксама неабходна было разгарнуць працу па арганізацыі дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў. Зрабіць гэта павінны былі людзі, якія перажылі за час ваеннага ліхалецця нямала пакут, нягод і абмежаванняў.

         У гэтага часу свае подзвігі і свае героі. І гэтыя героі - гэта народ Беларусі. Менавіта ўсеагульная праца народа дапамагла адрадзіць і ўдыхнуць новае жыццё ў вызваленую Беларусь.

         Паўстала пытанне і аб арганізацыі аднаўлення функцыянавання адвакатуры на Піншчыне.

         2 верасня 1944 года адбылося першае пасляваеннае пасяджэнне арганізацыйнага бюро абласной калегіі адвакатаў Пінскай вобласці.

         Пасяджэнне мела задачы - вырашыць шэраг пытанняў:

- аб арганізацыі аргбюро абласной калегіі адвакатаў;

- размеркаванне абавязкаў паміж членамі аргбюро;

- разгляд разліковых выдаткаў на верасень-снежань 1944 года

- прыём у члены калегіі.

         Асабліва востра стаяла пытанне аб прыёме ў адвакатуру новых людзей. Акрамя прыняцця ў шэрагі адвакатаў новых членаў, у той дзень мела месца і адмова ў прыняцці ў адвакаты.

         Аргбюро разглядала заяву аб прыёме ў адвакаты грамадзяніна Фуровіча І.Ф.

         У сваім дакладзе па дадзенаму пытанню член аргбюро абласной калегіі адвакатаў Афанасьеў паказаў, што Фуровіч, працуючы адвакатам абласной калегіі адвакатаў, да акупацыі нямецкімі захопнікамі горада Пінска выкарыстаў судовую трыбуну для правядзення антысавецкай прапаганды. Па гэтай прычыне органамі дзяржаўнай бяспекі быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Пасля акупацыі горада Пінска нямецкімі войскамі працаваў на пасадзе адваката пры нямецка-фашысцкім судзе аж да выгнання нямецка-фашысцкіх захопнікаў з горада Пінска.

         Аргбюро абласной калегіі адвакатаў адмовіла ў прыёме ў члены Пінскай абласной калегіі адвакатаў былому адвакату Фуровічу І.Ф. як чужому элементу, які варожа ставіўся да савецкага ладу.

         Мірнае жыццё павольна, але цвёрдай хадой ўваходзіла ў дзейнасць Пінскай абласной калегіі адвакатаў.

         4 лістапада 1944 года адбылося чарговае пасяджэнне аргбюро Пінскай абласной калегіі адвакатаў. Падчас сходу разглядаліся агульныя пытанні дзейнасці Пінскай абласной калегіі адвакатаў. На парадку дня значыўся разгляд наступных пытанняў:

- вызначэнне памеру сутачных па камандзіроўках;

- зацвярджэнне адвакацкіх справаздач;

- пытанне вядзення касавай кнігі;

- зацвярджэнне ўпаўнаважанага па атрыманні хлебных картак;

- пытанне аб грашовай касе;

- зацвярджэнне ганарару звыш 500 рублёў;

- аб выдзяленні 100 рублёў на дзіцячы ранішнік.

         Чытаючы архіўныя дакументы, складваецца ўражанне, што вайна ўжо скончылася. Але яшчэ ідуць баі на франтах вайны. Чырвоная Армія з баямі набліжае Перамогу, аднак адвакацкая супольнасць Піншчыны ўжо разглядае будзённыя пытанні, якія характэрныя для грамадства, якое жыве мірным жыццём.

         Так, у гэты дзень аргбюро Пінскай абласной калегіі адвакатаў быў зацверджаны ганарар па адной крымінальнвй справе. Аргбюро пастанвіла, што ўлічваючы складанасць крымінальнай справы, якая налічвае трыста дваццаць пяць лістоў, дзесяць абвінавачаных, дваццаць шэсць сведкаў, працягласць судовага працэсу, які доўжыўся на працягу чатырох сутак, то неабходна зацвердзіць ганарар у суме 800 рублёў.  

         Ідуць гады, але не вянуць кветкі ля падножжа помнікаў і салдацкіх абеліскаў. Наш святы абавязак захоўваць успаміны пра тое, як знясілены ліхалеццем вайны народ пачынаў жыць мірным жыццём, як аднаўляла сваю працу адвакатура.

         Пры напісанні артыкула былі выкарыстаны матэрыялы Пінскай абласной калегіі адвакатаў, якія знаходзяцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску».

 

адвакат юрыдычнай кансультцыі Пінскага раёна і горада Пінска Раўнейка В.І.

Добавить комментарий
Текст сообщения*
Перетащите файлы
Ничего не найдено